ДУ «Цэнтр гігіены і эпідэміялогіі»
Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь

220121, г.Мінск
вул. Матусевіча, 23

Тэл./факс 8 (017) 232 01 10

Рэжым працы: Пн - Пт з 08:30 да 17:30

МЕНЮ


Аддзяленне гігіены харчавання


Загадчык-Айснер Ганна Віктараўна

Тэлефон 8 (017) 232 02 89

Мэты і задачы

  • Ажыццяўленне дзяржаўнага санітарнага нагляду за выкананнем суб’ектамі Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь санітарна-эпідэміялагічнага заканадаўства на этапах вытворчасці, захоўвання, транспарціроўкі і рэалізацыі харчовай сыравіны і харчовых прадуктаў, матэрыялаў і вырабаў, якія кантактуюць з імі;
  • Ажыццяўленне дзяржаўнага санітарнага нагляду за бяспекай харчовай сыравіны і харчовых прадуктаў, якія вырабляюцца і рэалізуюцца насельніцтву гандлёвымі аб’ектамі і аб’ектамі грамадскага харчавання, харчовай прамысловасці Упраўлення справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь;
  • Прафілактыка і расследаванне харчовых атручэнняў, у тым ліку батулізму і атручэнняў грыбамі;
  • Маніторынг паказчыкаў бяспекі харчовых прадуктаў.

Здзяйсняныя працэдуры

  • Дзяржаўная санітарна-гігіенічная экспертыза праектнай дакументацыі на пашырэнне, павелічэнне магутнасці, змяненне мэтавага прызначэння аб’екта сацыяльнай, вытворчай, транспартнай, інжынернай інфраструктуры.
  • Экспертыза адпаведнасці аб’екта будаўніцтва, што прымаецца ў эксплуатацыю, патрабаванням заканадаўства ў галіне санітарна-эпідэміялагічнага дабрабыту насельніцтва.
  • Дзяржаўная санітарна-гігіенічная экспертыза праекта санітарна-ахоўнай зоны арганізацыі, збудаванні і іншага аб’екта, які аказвае ўздзеянне на здароўе чалавека і навакольнае асяроддзе.
  • Дзяржаўная санітарна-гігіенічная экспертыза і выдача акта дзяржаўнай санітарна-гігіенічнай экспертызы работ і паслуг, якія могуць уяўляць патэнцыйную небяспеку для здароўя насельніцтва.

ПАСЛУГI

  • Кансультацыі па пытаннях арганізацыі ведамаснага лабараторнага кантролю за бяспекай і якасцю выпускаемай і рэалізуемай прадукцыі.
  • Кансультацыя па вызначэнні пераліку вытворчых фактараў, кропак адбору проб, вымярэнняў і перыядычнасці лабараторнага кантролю за станам фактараў вытворчага асяроддзя.
  • Арганізацыя і правядзенне лабараторных даследаванняў бяспекі прадукцыі, змываў з аб’ектаў навакольнага асяроддзя, вады разводнай сеткі і інш. (у адпаведнасці з вобласцю акрэдытацыі лабараторыі).
  • Арганізацыя і правядзенне лабараторных і інструментальных даследаванняў фактараў асяроддзя пражывання, фізічных фактараў (у адпаведнасці з вобласцю акрэдытацыі лабараторыі).
  • Разгляд праграм вытворчага кантролю, схем ведамаснага лабараторнага кантролю.
  • Правядзенне кансультацый па пытаннях захавання санітарнага заканадаўства па раздзеле гігіены харчавання.
  • Правядзенне кансультацый па папераджальным санітарным наглядзе.
  • Гігіенічнае абследаванне прадпрыемстваў харчовай прамысловасці, харчовага гандлю і грамадскага харчавання на адпаведнасць патрабаванням нарматыўных дакументаў. Гігіенічнае абследаванне аўтатранспарту, занятага транспарціроўкай харчовай прадукцыі.
  • Правядзенне комплекснай гігіенічнай ацэнкі ўмоў працы працуючых.
  • Адбор спроб харчовых прадуктаў.
  • Правядзенне семінараў, гігіенічнага навучання дэкрэтаванага кантынгенту.

Выдаюцца дакументы

1. Санітарна-гігіенічнае заключэнне.
2. Заключэння аб прыемцы ў эксплуатацыю закончанага будаўніцтвам аб’екта.
3. Пратаколы лабараторных і інструментальных даследаванняў.
4. Заключэння, інфармацыі па раздзелу гігіены харчавання.
5. Ўзгодненыя праграмы схемы, графікі лабараторнага кантролю.
6. Санітарна-гігіенічныя ўмовы на рэканструкцыю, пашырэнне вытворчасці, перапрафіляванне.
7. Выдача санітарна-гігіенічнага заключэння на аўтатранспартны сродак.