ДУ «Цэнтр гігіены і эпідэміялогіі»
Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь

МЕНЮ


7 красавіка 2019 года – Сусветны дзень здароўя.

Тэма дня: усеагульны ахоп паслугамі аховы здароўя.

Ідэя ўсеагульнага ахопу паслугамі аховы здароўя заключаецца ў тым, каб забяспечыць усім людзям магчымасць атрымання якасных паслуг аховы здароўя ў патрэбным месцы і ў патрэбны час – без якіх-небудзь фінансавых цяжкасцяў.

Здароўе – не падарунак, які чалавек атрымлівае адзін раз і на ўсё жыццё, а вынік свядомага паводзін, для чаго важна ведаць свой арганізм, жадаць быць здаровым і прыкладаць да гэтага пэўныя намаганні. Здароўе – гэта права кожнага чалавека. Ва ўсіх павінна быць магчымасць атрымліваць неабходную ім інфармацыю і паслугі, для таго, каб клапаціцца аб уласным здароўе і здароўе сваіх родных.

Якасная і даступная першасная медыка-санітарная дапамога з’яўляецца залогам прагрэсу ў забеспячэнні ўсеагульнага ахопу паслугамі аховы здароўя.

Установы першаснай медыка-санітарнай дапамогі павінны стаць месцам першага кантакту пацыента з сістэмай аховы здароўя. Менавіта на ўзроўні гэтых устаноў насельніцтва павінна атрымліваць асноўную частку неабходных ім паслуг аховы здароўя (ад ўмацавання здароўя і прафілактыкі хвароб да лячэння, рэабілітацыі і паліятыўнай дапамогі), якія будуць максімальна набліжаны да таго месца, дзе яны жывуць і працуюць.

Па сваёй сутнасці першасная медыка-санітарная дапамога накіравана на клопат аб людзях і садзейнічанне ім у паляпшэнні стану іх здароўя або ў падтрыманні добрага самаадчування, а не проста на лячэнне канкрэтных хвароб або паталагічных станаў.

Першасная медыка-санітарная дапамога ўключае такія паслугі, як скрынінг на наяўнасць праблем са здароўем, вакцынацыя, інфармацыя аб прафілактыцы хвароб, планаванне сям’і, лячэнне хранічных і вострых захворванняў, рэабілітацыя і інш.

Для ўвасаблення ў жыцце прынцыпу «здароўе для ўсіх» неабходна, каб у насельніцтва быў доступ да якасных паслуг аховы здароўя, які дазваляе ім клапаціцца аб уласным здароўе і здароўе сваіх родных, каб спецыялісты сістэмы аховы здароўя падавалі якасную і арыентаваную на патрэбы людзей дапамогу.

У 2019 годзе мерапрыемствы з нагоды Сусветнага дня здароўя прыпадаюць на сярэдзіну перыяду паміж Глабальнай канферэнцыі па першаснай медыка-санітарнай дапамогі, якая адбылася ў Астане (Казахстан) у кастрычніку 2018 года і Нарадай высокага ўзроўню па ўсеагульнага ахопу паслугамі аховы здароўя, якое будзе праходзіць у рамках сесіі Генеральнай Асамблеі ААН у верасні 2019 года.

Сусветны дзень здароўя – адна з шматлікіх магчымасцяў для распаўсюджвання інфармацыі аб важнасці забеспячэння справядлівага доступу да паслуг аховы здароўя не толькі ў інтарэсах здароўя асобных людзей, але і ў інтарэсах здароўя нацыянальнай эканомікі і грамадства ў цэлым.

 

 

Урач – эпідэміёлаг (загадчык)

супрацьэпідэмічнага аддзялення Г. А. Бакуновіч

02.04.2019