1 кастрычніка адзначаецца Міжнародны Дзень пажылых людзей
Ён быў заснаваны 14 снежня 1990 г, ініцыятарам стала Генеральная Асамблея ААН.
Гэта светлае добрае свята, Дзень, у які мы як ніколі часта ўспамінаем прыказку ” Маладосць даецца ўсім, а старасць абраным» і атачаем асаблівай увагай сваіх родных і блізкіх – усіх тых, хто сустракае восень жыцця побач з намі. Гэтае свята дае магчымасць акцэнтаваць сваю ўвагу на праблемах пажылых людзей, якія існуюць у сучасным грамадстве.
Заканамерна, што большая частка хвароб ва ўсіх людзей любога ўзросту звязана з ладам жыцця, няправільным харчаваннем і спадчыннасцю. Улічваючы асаблівасці свайго арганізма, правільнае харчаванне разам са здаровым ладам жыцця могуць забяспечыць чалавеку доўгія гады і высокую якасць жыцця.
Любая хвароба кароціць чалавеку жыццё. Таму турбавацца аб стане свайго здароўя варта ззамаладу. Прафілактыка і здаровы лад жыцця-самы верны шлях да даўгалецця.
01.10.2019