ДУ «Цэнтр гігіены і эпідэміялогіі»
Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь

МЕНЮ


Эпідсітуацыя па ВІЧ-інфекцыі ў Рэспубліцы Беларусь па стане на 01.02.2020 г.

Па стане на 1 лютага 2020 года ў Рэспубліцы Беларусь пражывае
22179 чалавек з ВІЧ-станоўчым статусам.

Табліца 1-Звесткі аб колькасці людзей, якія жывуць з ВІЧ (далей-ЛЖВ), па асобных рэгіёнах Рэспублікі Беларусь па стане на 01.02.2020 года

Вобласць колькасць ЛЖВ
Брэсцкая вобласць 1 653
Віцебская вобласць 1 213
Гомельская вобласць 8 249
Гродзенская вобласць 933
г. Мінск 4 942
Мінская вобласць 3595
Магілёўская вобласць 1 594
Рэспубліка Беларусь 22 179

За студзень 2020 года зарэгістравана 140 новых выпадкаў ВІЧ-інфекцыі (1,48 на 100 тысяч насельніцтва) , за студзень 2019 года-136 выпадкаў (1,44 на 100 тысяч насельніцтва).

Табліца 2 – паказчыкі захворвання ВІЧ-інфекцыяй насельніцтва па асобных рэгіёнах Рэспублікі Беларусь за студзень 2020 года.

Вобласць выяўлена выпадкаў ВІЧ-інфекцыі за студзень 2020г.
Брэсцкая вобласць 6
Віцебская вобласць 7
Гомельская вобласць 40
Гродзенская вобласць 8
г. Менск 35
Мінская вобласць 29
Магілёўская вобласць 15
Рэспубліка Беларусь 140
За студзень 2020 года ў агульнай структуры захворвання: доля парэнтэральнага шляху перадачы ВІЧ склала 21,4% (30 чалавек), доля палавога шляху перадачы ВІЧ-78,6% (110 чалавек).

За студзень 2020 года ва ўзроставай групе 15 да 49 гадоў зарэгістраваны 121 выпадак (86,4%), за аналагічны перыяд 2019г. – 118 выпадкаў (86,8%). Па асобных узроставых групах насельніцтва за мінулы перыяд 2020г. выпадкі ВІЧ-інфекцыі былі размеркаваны наступным чынам: 15-19 гадоў – 1,4%, 20-29 гадоў-12,9%, 30-39 гадоў – 42,1%, 40-49 гадоў – 30,0%, 50-59 гадоў – 9,3%, 60 гадоў і старэй – 4,3%.

За студзень 2020 года ўдзельная вага жанчын склала-37,9%, мужчын-62,1% , за аналагічны перыяд 2019 года: жанчын-33,1%, мужчын-66,9%.

27.02.2020