Аб змяненні парадку падачы электронных зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб
З 2 студзеня 2023 года ў сувязі з уступленнем у сілу змяненняў і дапаўненняў, унесеных у Закон Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 г. № 300-З «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб» (у рэд. Закона Рэспублікі Беларусь ад 28.06.2022 № 176-З), змяняецца парадак падачы электронных зваротаў.
Грамадзяне і юрыдычныя асобы рэалізуюць права на падачу электронных зваротаў толькі праз дзяржаўную адзіную (інтэграваную) рэспубліканскую інфармацыйную сістэму ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб обращения.бел.
05.12.2022