ДУ «Цэнтр гігіены і эпідэміялогіі»
Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь

МЕНЮ


Змены ў пераліку ўкладанняў, якія ўваходзяць у аптэчку першай дапамогі ўніверсальную.

З 26.06.2024 набыла моц пастанова Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 12 чэрвеня 2024 г. № 99 «Аб змяненні пастановы Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 23 лістапада 2023 г. № 178» (далей – Пастанова). Указанай Пастановай скарэкціраваны пералік укладанняў, якія ўваходзяць ва ўніверсальную аптэчку першай дапамогі: цяпер у ёй павінны быць укладзены тэрмометр электронны і вымяральнік артэрыяльнага ціску. Пры гэтым колькасць прыбораў могуць вызначаць юрыдычныя асобы, індывідуальныя прадпрымальнікі самастойна ў залежнасці ад патрэбнасці. Нагадаем, што раней меркавалася мець у наяўнасці тэрмометр медыцынскі электронны і танометр па 1 шт. у кожнай аптэчцы. Пералік укладанняў, якія ўваходзяць у аптэчку першай дапамогі ўніверсальную, устаноўлены пастановай Міністэрства аховы здароўя нумар 178 ад 23 лістапада 2023 года “Аб устанаўленні пералікаў аптэчак”. Дакументам вызначана, што аптэчкі першай дапамогі камплектуюцца іх вытворцамі або камплектуюцца і (або) папаўняюцца юрыдычнымі асобамі, індывідуальнымі прадпрымальнікамі, якія ажыццяўляюць медыцынскую або фармацэўтычную дзейнасць у парадку, устаноўленым заканадаўствам, і грамадзянамі самастойна па пераліках укладанняў.

04.07.2024